Жыхар Гродна Максім Гармаш, пачуўшы, што ў Беларусі былі знойдзеныя тарантулы, некалькі гадоў назіраў за павукамі ў горадзе і ваколіцах. Нядаўна ў раёне крэйдавых кар'ераў ён выявіў небяспечнага варонкавага павука сямейства Agelenidae і вырашыў расказаць пра гэта карыстальнікам інтэрнэта, паведамляе tut.by са спасылкай на wildlife.by.

Варонкавы павук — гэта «сваяк» тарантула. Ён агрэсіўны і ядавіты, можа на працягу гадзіны бесперапынна пераследваць ахвяру. Можа жыць усюды: у полі, у садзе, у горадзе. Яго ўкус можа выклікаць сур'ёзны некроз тканак, акрамя таго, у арганізм можа трапіць інфекцыя, як пры ўкусе кляшча.

Для здаровага дарослага чалавека ўкус павука не смяротны. Але сустрэцца з павуком можа і дзіця, і чалавек з алергіяй. Таму Максім раіць абыходзіць бокам своеасаблівыя варонкі з павуціння, такія, як ён зняў на відэа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?