Буравая ўстаноўка перакулілася ў раку Заходняя Дзвіна ў Віцебску, у выніку кіроўца патануў, паведамілі ў абласным упраўленні МНС.

Сёння ў 13.50 у ЦАУ Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС ад галоўнага інжынера Віцебскага філіяла МСУ №5 РУП «Мостабуд» паступіла паведамленне пра перакульванне ў Заходнюю Дзвіну буравой устаноўкі на шасі ЗІЛ-131 у гарпасёлку Руба ў межах Віцебска.

Па прыбыцці да месца здарэння ратавальнікі выявілі, што пры правядзенні работ па бурэнні свідравін на беразе каля будаванага аўтамабільнага моста праз раку машына з'ехала ў ваду і перакулілася на левы бок. У выніку кіроўца 1970 года нараджэння, жыхар Салігорска, апынуўся заблакаваны ў аўтамабілі пад вадой.

Цела мужчыны змаглі дастаць толькі пасля таго, як асабовым складам МНС з прыцягненнем франтальнага пагрузчыка Віцебскага філіяла РУП «Мостабуд» буравая ўстаноўка, якая належыць гэтай арганізацыі, была прыпаднятая над вадой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?