Згодна з дакладам нідэрландскіх экспертаў, малазійскі лайнер у ліпені 2014 над Данбасам збілі прарасійскія сепаратысты з дапамогай ракеты зямля-паветра.

AP

AP

Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на крыніцы, знаёмыя са зместам папярэдняга дакладу.

Як удакладняе выданне, у дакуменце, які складаецца з некалькіх сотняў старонак, пазначаная дакладная мадэль ракеты, якая збіла самалёт, а таксама штохвілінны таймлайн палёту MH17.

Таксама ў дакладзе, па словах крыніцы, змяшчаецца крытыка дзеянняў кампаніі «малайзійскіх авіялініі», якая не ўлічыла засцярогі і працягвала лётаць над небяспечнай зонай.

Чакаецца, што канчатковая версія дакладу будзе апублікаваная ў першай палове кастрычніка 2015 года.

Раней пяць краін афіцыйна прапанавалі стварыць міжнародны трыбунал па гэтай справе. Адзінай краінай, якая выступае катэгарычна супраць стварэння трыбунала, з'яўляецца Расія, хоць яна і абвінавачвае ў катастрофе ўкраінскіх вайскоўцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0