Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што тыя, хто з гранатамётаў і кулямётаў лупяць у Закарпацці — тэрарысты і бандыты, перадае »5 канал».

Reuters

Reuters

«Тое, што яны шаўроны патрыятычныя павесілі, сутнасць ніяк не змяняецца, і віна становіцца яшчэ больш цяжкай. Атаманшчыны ва Украіне не будзе! Мы прайшлі гэты досвед у 1917-1918 гадах і страцілі дзяржаву», — падкрэсліў Парашэнка.

Пры гэтым ён заявіў, што ў той час, калі на фронце адбылася актывізацыя, у глыбокім тыле пачаліся сутыкненні, добра скаардынаваныя з надыходам тэрарыстаў.

«Гэта самы аддалены рэгіён. Не існуе больш аддаленых пунктаў, чым Данбас і Закарпацце … …між тым, пакуль у рэгіёне — найгоршыя паказчыкі мабілізацыі», — сцвярджае прэзідэнт.

Нагадаем, у Мукачаве 11 ліпеня адбылася страляніна, у выніку якой ёсць параненыя і загінулыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0