Ва Украіне ўпершыню правялі экспертызы па расшыфроўцы дадзеных, якія СБУ перадавала ФСБ Расіі падчас таго, як яе кіраўніком быў Аляксандр Якіменка. Пра гэта паведаміў на брыфінгу ў Кіеве намеснік генпракурора, галоўны ваенны пракурор Анатоль Маціёс.

Яны змаглі разам з Кіеўскім інстытутам судовых экспертыз, Інстытутам спецыяльнай тэхнікі і судовых экспертыз СБУ правесці ўнікальныя экспертызы — расшыфраваць тую інфармацыю, якая за ўвесь перыяд Рэвалюцыі годнасці перадавалася ад СБУ да ФСБ Расійскай Федэрацыі.

Дзякуючы гэтым дадзеным, удалося даказаць віну генерал-маёра СБУ Уладзіміра Біка. Таксама атрыманыя дадзеныя будуць ісці як доказы ў крымінальных працэсах адносна іншых былых кіраўнікоў СБУ. Перадача інфармацыі адбывалася з пачатку снежня 2013 года і выконвалася пад непасрэдным кіраўніцтвам і ў прысутнасці афіцэраў ФСБ.

Маціёс таксама адзначыў, што ваенная пракуратура ім паведаміла пра падазрэнні, але гэтыя афіцэры цяпер знаходзяцца на тэрыторыі Расіі. Гэтыя двое генералаў ФСБ знаходзіліся на тэрыторыі Украіны, таксама пражывалі на тэрыторыі базы СБУ, а распараджэнні ім даваў Уладзімір БІК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?