Ініцыятарамі акцыі з прычыны сьмерці Ірыны Казулінай былі віцебская актывістка Алена Залеская і сябра БСДП (Грамада) Ганна Латышава.

Акцыя праходзіла ў цэнтры Віцебску, каля «сіняга» дому № 28 па вуліцы Леніна.

Актывісты раздавалі мінакам улёткі са зьвесткамі пра сьмерць Ірыны Казулінай і пра тое, што палітвязьня Аляксандра Казуліна не пускаюць на пахаваньне жонкі.

Праз дзесяць хвілінаў ад пачатку акцыі, супрацоўнікі Чыгуначнага РАУСу затрымалі Алену Залескую, якая зьвярталася да жыхароў Віцебску, а таксама апазыцыянэра Барыса Хамайду, які распаўсюджваў незалежную прэсу.

Затрыманых павезьлі ў міліцыю для складаньня пратаколаў пра ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, — паведамляе Радыё Свабода.

Як дадае сайт kozylin.com, свае дзеяньні супрацоўнікі праваахоўных органаў аргумэнтавалі тым, што «заяўку на акцыю… неабходна падаваць за пятнаццаць дзён».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0