Ні ў Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі, ні ў Генеральнай пракуратуры Беларусі афіцыйна не каменціруюць сітуацыю, што складваецца вакол сям'і экс-кандыдата ў прэзідэнты, лідэра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандра Казуліна. Пра гэта БелаПАН заявілі ў структурах згаданых ведамстваў, якія адказваюць за сувязі з грамадскасцю.

Нагадаем, паводле апошняй інфармацыі, адміністрацыяй калоніі «Віцьба-3», дзе адбывае пакаранне вядомы палітык, прынята рашэнне адмовіць яму ў магчымасці развітацца з жонкай, якая памерла 23 лютага. У знак пратэсту Аляксандр Казулін, яго дочкі і паплечнікі маюць намер аб'явіць бестэрміновую галадоўку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?