Міністры фінансаў еўразоны пагадзіліся выдаць Грэцыі крэдыт на пакрыццё самых тэрміновых патрэб.

Па выніках сустрэчы міністры дасягнулі прынцыповага пагаднення аб выдзяленні Афінам брыдж-крэдыту ў 7 млрд еўра. Сродкі будуць пераведзеныя ў рамках Еўрапейскага механізму фінансавай стабільнасці.

Адзначаецца, што рашэнне пакуль не ўступіла ў сілу, бо яго яшчэ павінна зацвердзіць Рада Еўропы. Чакаецца, што яе рашэнне будзе абвешчана ў пятніцу 17 ліпеня.

Брыдж-крэдыт у 7 млрд еўра дапаможа Грэцыі своечасова выканаць свае абавязацельствы па знешнім доўгу. У гэтым месяцы яны складаюць 3,5 млрд еўра. Пры гэтым у далейшым Афіны плануюць атрымаць крэдыт у памеры да 50 млрд еўра.

Перамовы аб новым пакеце фінансавай дапамогі для Грэцыі аднавіліся пасля таго, як парламент краіны ўхваліў праграму жорсткай эканоміі. Пры гэтым у пачатку месяца Афіны дапусцілі тэхнічны дэфолт, на фоне чаго паўстала пытанне аб выключэнні Грэцыі з еўразоны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?