Фота: 015.by

Фота: 015.by

Выкарыстанне танных паслуг падпольнай клінікі прывяло да траўмаў, распавядае 015.by. УУС Гродзенскага гарвыканкама пачало праверку па справе трох пацярпелых ад няўдалага павелічэння губ.

Звычайна працэдура павелічэння вуснаў каштуе каля 230 даляраў, у прыватнага касметолага Дар’і з салона на вуліцы Маркса яна каштавала ад 70 да 180 даляраў. Але вынікі аперацыі кліентаў не задаволілі — дзвюм спатрэбіцца хірургічная аперацыя.

Як распавяла Алена (імя змененае), адна з незадаволеных кліентаў, працэдура праводзілася на барным крэсле з выкарыстаннем шпрыцоў без упакоўкі. Праз пэўны час пасля аперацыі на вуснах з’явіліся нераўнамерныя ушчыльненні і трэшчыны, ацёкі. З’явіліся дэфекты маўлення, стала цяжэй дыхаць, дэфармавалася ніжняя частка твару.

З падобнымі скаргамі ў цэнтр хараства і здароўя звярнуліся яшчэ дзве дзяўчыны. Адной з іх 15 год — яе бацькі пра працэдуру не ведалі, у выніку дзяўчыну паклалі ў лякарню для хірургічнай аперацыі. Яшчэ ў адной пацярпелай атрымалася аднавіць форму вуснаў без дапамогі хірургаў.

Алене не дапамаглі шэсць працэдур аднаўлення ў іншых медцэнтрах. Дактары, якія аглядалі яе, сцвярджаюць, што ў аперацыі выкарыстоўваўся не заяўлены прэпарат «Суджыдэрм 24»: ад самамасажу з адмысловым крэмам вусны мелі б выраўняцца. Магчыма, выкарыстоўваўся забаронены ў Беларусі біяпалімер. Праз нявызначанасць рэчыва Алене адмовілі ў шпіталізацыі ў абласной лякарні, але калі і атрымаецца дастаць з вуснаў невядомае рэчыва, спатрэбяцца яшчэ два гады рэабілітацыі.

Касметолаг Дар’я адмовілася ад каментароў ды заявіла, што не займаецца павелічэннем вуснаў. Ленінскі РАУС Гродна пачаў праверку па справе, пры наяўнасці дастатковых прыкмет злачынства будзе распачатая крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?