У аўстралійскім горадзе Банберы невядомы захапіў закладніка, паведамляюць мясцовыя СМІ.

У паліцыі мяркуюць, што ў мужчыны можа быць выбухоўка, замацаваная на целе. Пра гэта сам захопнік заявіў праваахоўным органам.

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія спрабуюць высветліць патрабаванні захопніка.

Мяркуючы па фатаграфіях, апублікаваных мясцовымі журналістамі, інцыдэнт разгортваецца на адкрытай мясцовасці ў парку: на траве бачныя двое мужчын, абодва сядзяць, галаву меркаванага захопніка закрывае чорны капюшон.

Побач з цёмнымі постацямі бачная таблічка, на якой, хутчэй за ўсё, напісаныя патрабаванні захопніка, але з-за кардонаў журналісты не могуць разгледзець тэкст.

Нягледзячы на тое, што ў паліцыі адмовіліся раскрываць падрабязнасці здарэння, відавочцы ў сацыяльных сетках паведамляюць, што вакол парку стаіць кардон паліцыі, а на месца прыбылі снайперы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?