Верагоднасць правядзення датэрміновых парламенцкіх выбараў у Грэцыі вельмі высокая, яны могуць быць прызначаныя на верасень-кастрычнік 2015 года.

Такое меркаванне выказаў сёння міністр унутраных спраў краіны Нікас Вуціс.

«Калі гэта не адбудзецца ў верасні, то дакладна ў кастрычніку», — сказаў Вуціс. Кіраўнік МУС таксама дадаў, што рашэнне аб перастановах ў кабінеце міністраў можа быць прынята да 22 ліпеня. У Грэцыі Міністэрства ўнутраных спраў адказвае, у прыватнасці, за правядзенне выбараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?