Белстат агучыў звесткі, колькі зарабляюць беларусы. Так, амаль кожны пяты атрымлівае ад 6 да 8 мільёнаў рублёў у месяц.

Нагадаем, сярэдняя зарплата за май у краіне склала 6.687.564 рублі.

Тым часам медыянны заробак у маі склаў 5 234 900 рублёў «бруднымі» і аказаўся меншым за сярэдні заробак на 21,7%.

На рукі ж выдаецца 4,5 мільёна рублёў ($314 у эквіваленце).

Медыянны заробак — памер заработнай платы, які знаходзіцца ў цэнтры шэрагу размеркавання колькасці работнікаў па памерах налічанай заработнай платы і які дзеліць яго на дзве роўныя часткі — з заробкам ніжэй і вышэй гэтай лічбы.

Колькі зараблялі беларусы ў маі?

Да 2 млн. рублёў — 2,7%
Ад 2 да 3 млн. - 13,6%
Ад 3 да 4 млн. - 15,2%
Ад 4 да 5 млн. - 15,2%
Ад 5 да 6 млн. - 13,9%
Ад 6 да 8 млн — 19,6%
Ад 8 да 10 млн. - 9,7%
Ад 10 да 20 млн. - 9% 
Ад 20 млн. і вышэй - 1,1%

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0