Дакументы ў ЦВК на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы падала 48-гадовая мінчанка Тамара Бірукова.
Тамара Бірукова, фота Сяргея Гудзіліна
У яе ініцыятыўнай групе спачатку было 55 чалавек, аднак жанчына даносіла нейкія дакументы ў ЦВК за некалькі хвілін да закрыцця.
Бірукова — матэматык, настаўніца пачатковых класаў. Цяпер вучыцца на юрыста. Выхоўвае чатырох дзяцей.
У 2010-м жанчына не галасавала ні за каго, бо прагаласаваць ёй перашкодзілі «форс-мажорныя абставіны».
Чый Крым, украінскі ці расійскі? «Агульны», — мяркуе Бірукова. Але тое, што здарылася — памылка «кіраўніка вялікай дзяржавы, нашага старэйшага брата».
Бірукова мяркуе, што палітвязень Мікалай Статкевіч — гэта ўзор мужнасці. Яна хацела б прыехаць да бацькоў Статкевіча і стаць перад ім на калені.
Для Беларусі непатрэбная прэзідэнцкая форма кіравання, кажа кандыдатка.
Бірукова спадзявалася, што на выбары пойдзе яе муж-афганец, але той сказаў ісці жонцы.
«Я стаяла на кухні, і чую з парога прамову: сабралася ў прэзідэнты, дык ідзі», — узгадала яна.