Практычна ўсе пацярпелыя, а гэта перш за ўсё маладыя людзі, прызналіся, што палілі нядаўна наркотык, які з'явіўся на польскім рынку, пад назвай «Моцаж» (Mocarz).

Паводле экспэртаў, гэтая сумесь мае ў 800 разоў большую сілу дзеяньня, чым марыхуана. «Мы будзем па ўсёй краіне збіраць інфармацыю аб тым, як ідзе барацьба з такімі наркотыкамі і вырашаць, як зрабіць гэтую барацьбу больш эфектыўнай», — заявіла прэм’ер-міністр Эва Копач.

У чацвер у выніку маштабнага рэйду паліцыі было канфіскавана каля 70 кілаграмаў «спайсаў», два дзясяткі дылераў арыштаваныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?