25 лютага ў лясным масіве паблізу вуліцы Паркавая ў пасёлку Ждановічы знойдзены павешаным карэспандэнт «Комсомольской правды» в Белоруссии» Вячаслаў Ткач. Пра гэта БелаПАН паведаміў старшы сьледчы пракуратуры Менскага раёну Аляксандар Філонаў.

Паводле яго словаў, сьлядоў барацьбы ці таго, што ў дачыненьні да В. Ткача было зьдзейсьнена злачынства, ня выяўлена. Ёсьць некалькі вэрсій трагедыі, але яны пакуль не агучваюцца.

Па дадзеным факце пракуратура Менскага раёну праводзіць праверку.

Вячаславу Ткачу быў 41 год

БелаПАН

Фота «Комсомольской правды» в Белоруссии»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0