Старшыня Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Міхаіл Саакашвілі просіць прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнку даць грамадзянцы Расіі Марыі Гайдар ўкраінскае грамадзянства для прызначэння яе на пасаду свайго намесніка.

Пра гэта ён сказаў на сустрэчы з прадстаўнікамі еўрапейскай бізнес асацыяцыі.

«Мы просім прэзідэнта даць ёй украінскае грамадзянства», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, Гайдар вельмі вядомы расійскі палітычны лідар, а ў яго камандзе будзе займацца сацыяльнай сферай.

Саакашвілі таксама мае намер скараціць апарат адміністрацыі ў два разы. «Мы будзем скарачаць штат. Апарат скарачаем удвая: з 800 да 400 чалавек», — сказаў ён.

Марыя Гайдар з'яўляецца дачкой расійскага палітыка і рэфарматара Ягора Гайдара. Сама яна таксама займалася палітыкай і была ў апазіцыі ў Расіі. У 2009-2011 гадах Гайдар была намеснікам старшыні ўрада Кіраўскай вобласці РФ па пытаннях аховы здароўя і сацыяльнага развіцця. У апошні час працавала яшчэ і журналісткай радыё «Эхо Москвы».

Марыя Гайдар таксама з'яўляецца праўнучкай аўтара вядомай дзіцячай кнігі «Цімур і яго каманда» Аркадзя Гайдара.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?