Цэны на айчынны алкаголь у магазінах Duty Free павінны знізіцца. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства гандлю Беларусі, каментуючы пастанову №20 ад 2 ліпеня. Дакумент, якім уносяцца дапаўненні ў пастанову ведамства нумар 1 ад 12 студзеня, апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Так, устанаўліваюцца свабодныя адпускныя і рознічныя цэны на айчынныя алкагольныя напіткі мацункам звыш 28% пры іх рэалізацыі ў магазінах бяспошліннага гандлю. На думку прадстаўнікоў ведамства, адмена рэгулявання цэн на айчынны алкаголь у магазінах Duty Free павінна прывесці да зніжэння цэн на гэту прадукцыю ў названых магазінах, а таксама дасць магчымасць пашырыць асартымент і павялічыць аб'ём рэалізацыі беларускіх алкагольных напіткаў праз іх сістэму.

Новая пастанова Мінгандлю ўступае ў сілу з 18 ліпеня. Яе прыняцце звязана з уступленнем у сілу ўказа нумар 173 ад 25 красавіка 2015 года «Аб вызваленні ад акцызаў асобных відаў тавараў». У адпаведнасці з ёй у бягучым годзе вызваляюцца ад акцызаў алкагольныя напіткі, што рэалізуюцца ўладальнікам магазінаў бяспошліннага гандлю для наступнай рэалізацыі ў сістэме Duty Free.

Міністэрства гандлю Беларусі рэкамендавала суб'ектам, што ажыццяўляюць рэалізацыю тавараў у магазінах бяспошліннага гандлю, прымяняць гандлёвыя надбаўкі на айчынныя алкагольныя напіткі да 30%

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?