фота Сяргея Гудзіліна

Пастанова Саўміна №585 «Аб выплаце дапамогі і кампенсацыі выдаткаў на пахаванне», якое ўступіла ў сілу з 12 ліпеня, вызначае катэгорыі грамадзян, якім могуць быць выплачаныя гэтак званыя «пахавальныя». Дакумент быў апублікаваны ў пятніцу на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале pravo.by.

Не зарэгістраваныя ў цэнтры занятасці беспрацоўныя і іх дзеці на выплату разлічваць не могуць. Не дадуць грошы на пахаванне і тым, хто ўносіў абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт менш за 10 гадоў.

Згодна з дакументам, за кошт бюджэту пакрыюць выдаткі на пахаванне толькі пэўным катэгорыям грамадзян. Разлічваць на «пахавальныя» могуць:

— грамадзяне, на якіх на дату смерці распаўсюджвалася дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне. Яны самі або нехта за іх павінен быў ўносіць абавязковыя ўзносы ў бюджэт;

— грамадзяне, якія ўносілі абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт як мінімум 10 гадоў;

— пенсіянеры, якія атрымлівалі пенсію за кошт бюджэту;

— беспрацоўныя, якія афіцыйна зарэгістраваныя ў цэнтры занятасці;

— непаўналетнія дзеці вышэйпералічаных катэгорый беларусаў і студэнты ва ўзросце да 23 гадоў.

Дапамога на пахаванне ў чэрвені была роўная 6.574.900 рублям.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?