Ілюстрацыйнае фота
Паводле дадзеных Белстата, за 2014 год у Беларусі было прададзена 11,7 мільёна дэкалітраў гарэлкі і лікёра-гарэлкавых вырабаў.
Лічба вялікая, аднак у 2012 годзе яна была значна большай — 16,6 мільёна дэкалітраў. За два гады спажыванне гарэлкі зменшылася на 29,4%.
Спажыванне іншых алкагольных напояў таксама скарацілася, але не так моцна — у сярэднім на 17%.
Такім чынам, летась кожны беларус у сярэднім спажыў 10,4 літра чыстага спірту. Некалькі гадоў таму лічба перавышала 13 літраў.
* * *
Падобная тэндэнцыя назіраецца і на цыгарэтным рынку. У 2014 годзе ў Беларусі было прададзена 24 мільярды цыгарэт.
У сярэднім кожны беларус купляе 125 пачакаў цыгарэт на год.
Два гады таму лічба складала 27,6 мільярда цыгарэт. Продажы скараціліся на 13%.