Рэжысёр наваполацкага Палаца мастацтваў, адзін ў прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта Аляксандр Юдаеў пацвердзіў, што ягоны бацька працаваў намеснікам гендырэктара «Нафтана».

Цяпер Анатоль Юдаеў на пенсіі, аднак, па словах сына, яго зноў будуць вяртаць на працу.

«Маё рашэнне ісці ў прэзідэнты ён не ўспрымае ўсур'ёз. Лічыць, што гэта авантура», — прызнаецца сын-прэтэндэнт.

«Я быў Еўропе. Там ёсць прыгожыя гарады, архітэктурныя помнікі. Але маральнасць там у заняпадзе. Руйнуюцца сямейныя каштоўнасці. Мае сябры, якія з'язджалі ў Еўропу, цяпер бягуць у Беларусь. Яны не разумеюць гендарнай паліцыі, ювенальнай юстыцыі. Гэта дэманічныя паняцці, гэта супярэчыць хрысціянскаму праваслаўю», — расказвае Юдаеў. 

«Я не служыў у войску, таму што спачатку ў мяне была вучоба. А потым я атрымаў «белы білет», — прызнаўся ён. — Служба ў войску не адпавядала маім прынцыпам філасофіі. Я не прымаю забойства».

Юдаеў расказвае і пра свае адносіны да наркотыкаў: «[Я ўжываў], але гэта было даўно. Першы раз паспрабаваў у 21 год. Я — творчы чалавек, мне трэба было паспрабаваць гэта, каб зразумець, як з гэтым потым змагацца. З нагоды марыхуаны, дарэчы. Яна наносіць меншую шкоду, чым алкаголь. Гэта дыскусійнае пытанне, ці трэба яе забараняць. Яе можна выкарыстоўваць у медыцыне, сельскай гаспадарцы. Але я ў сваёй праграме не стаў паказваць нічога пра марыхуану. У нас у грамадстве пакуль занадта шмат стэрэатыпаў на гэты конт».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?