На прэс-канферэнцыі кіраўнік «Данецкай Народнай Рэспублікі» Аляксандр Захарчанка заявіў, што перагледзеў сваё стаўленне да «Правага сектара».

«Падняўся «Правы сектар» і сказаў: «Далоў Парашэнку!» Першы раз у жыцці я запаважаў іх, — прызнаўся кіраўнік «ДНР». — Я іх паважаю за два моманты: калі збілі геяў у Львове і калі спрабавалі прыбраць Парашэнку. Я зразумеў, што «Правы сектар» — такія ж нармальныя мужыкі», — цытуе яго Lifenews.

Напярэдадні лідар «Правага сектара» Дзмітро Яраш заявіў, што «трэба ўжо гаварыць аб адстаўцы прэзідэнта», бо кіраўнік Украіны Пятро Парашэнка займае «не сваё месца». Паводле яго слоў, супраць «Правага сектара» разгарнулі сапраўдную інфармацыйную вайну, а падзеі ў Мукачаве спрабуюць выкарыстоўваць для знішчэння структур арганізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0