У Мінску позна ўвечары 17 ліпеня з-за забытага тэрмаса з залы чакання чыгуначнага вакзала былі эвакуіраваны 170 чалавек, паведамілі БЕЛТА ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС.

Людзей эвакуіравалі супрацоўнікі АУС на транспарце ГУУС Мінгарвыканкама пасля таго, як у адпаведныя службы надышло паведамленне аб выяўленні падазронага прадмета. Яшчэ да прыбыцця сапёрна-піратэхнічнай групы падазроны прадмет апазнаў гаспадар — пенсіянер 1949 нараджэння. Аказалася, што гэта металічны тэрмас.

Доступ у залу чакання быў абмежаваны парадку 15—20 хвілін.

Спецыялісты не рэкамендуюць чапаць, перасоўваць прадмет без гаспадара, нават калі здаецца, што ён не ўяўляе пагрозы. Неабходна запомніць, у які час выяўленая рэч, а таксама выклікаць міліцыю і дачакаць прыбыцця праваахоўнікаў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?