Апошнім дакументы ў ЦВК падаў лідар «беларускіх казакаў» Мікалай Улаховіч. 

Апошнім дакументы ў ЦВК падаў лідар «беларускіх казакаў» Мікалай Улаховіч. 

Пасяджэнне Цэнтрвыбаркама, на якім будуць разгледжаны заявы асоб, якія маюць намер вылучыцца кандыдатамі ў прэзідэнты, аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп выбаршчыкаў адбудзецца ў панядзелак у 12:00.

У пятніцу былі зарэгістраваныя групы Аляксандра Лукашэнкі, Сяргея Калякіна і Сяргея Гайдукевіча.

А ўсяго прэтэндэнтаў, якія заявілі пра жаданне ўзяць удзел у выбарах — 14.

Апроч зарэгістраваных вышэй груп, заявілі пра жаданне ўзяць удзел заявілі Андрэй Канавец, Таццяна Караткевіч, Анатоль Лябедзька, група Мікалая Статкевіча, Жанна Раманоўская, Ірына Першына, Сяргей Заблоцкі, Тамара Бірукова, Віктар Цярэшчанка, Аляксандр Юдаеў, Мікалай Улаховіч.

Сам збор подпісаў будзе праходзіць з 23 ліпеня па 21 жніўня.

Рэгістрацыя кандыдатаў пройдзе з 6 па 15 верасня. Самі выбары пройдуць 11 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0