Пры Цэнтрвыбаркаме на гэты момант акрэдытаваныя чатыры назіральнікі. Гэта вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце ЦВК. 

Раней паведамлялася пра акрэдытацыю пры Цэнтрвыбаркаме прадстаўнікоў праваабарончага грамадскага аб'яднання «Беларускі Хельсінкскі камітэт» Дзмітрыя Чарных, Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Эдуарда Нарышкіна і РГА «Белая Русь» Сяргея Пігарава.

Чацвёртым назіральнікам, паводле інфармацыі ЦВК, акрэдытаваны Аляксандр Еўдакімчык — прадстаўнік Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», старшыня якой Сяргей Калякін балатуецца на пасаду прэзідэнта.

Згодна з Выбарчым кодэксам, вылучаць сваіх назіральнікаў для акрэдытацыі пры ЦВК могуць усе афіцыйна зарэгістраваныя ў краіне палітычныя партыі і грамадскія аб'яднанні. 

Прэзідэнцкія выбары адбудуцца ў Беларусі 11 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?