У суботу, 18 ліпеня, Данецк быў абстраляны баевікамі з самаходных установак, якія пасля былі разгорнуту ў бок Аўдзееўкі і абстраляны Аўдзеўскі коксахімічны завод.

Як заявіў 19 ліпеня на брыфінгу Андрэй Таран, у бок Аўдзееўскага каксахіма было выпушчана 22 снарадаў.

Паводле яго слоў, гэта было зроблена для таго, каб справакаваць агонь у адказ украінскіх вайскоўцаў, а ў далейшым абвінаваціць УСУ ў абстрэле Данецка.

Таксама Таран паведаміў, што прадстаўнік расійскага боку ў СЦКК генерал Іванчук раніцай 18 ліпеня адправіўся ў Данецк, каб «спецыяльна адвезці прадстаўнікоў АБСЕ пад абстрэл, пасля чаго прывесці на месца абстрэлу расійскіх журналістаў, каб паказаць на расійскім ТБ ілжывую карцінку абстрэлу Данецка».

Таран адзначыў, што ўкраінскі бок у СЦКК неаднаразова прасіў рускіх генералаў спрыяць адводу тэхнікі баевікоў з жылых раёнаў, аднак баевікі працягваюць аказваць правакацыйныя абстрэлы з жылых раёнаў акупаваных гарадоў, што прыводзіць да адпаведнага агню ўкраінскіх вайскоўцаў па жылых раёнах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?