Старшыня рады дырэктараў АТ «Нацыянальны цэнтр «Өрлеу» Мурат Абенаў выказаў сваё абурэнне відэаролікам, які апублікавала ў сацсетках расійскае выданне LifeNews.

Гаворка ідзе пра відэа з выступам прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, на які наклалі «гімн Казахстана» са скандальнага фільма «Борат».

На думку Абенава, дзяржорганы абавязаны закрыць доступ да LifeNews на тэрыторыі Казахстана.

«Запатрабаваць выдаліць абразлівае для Казахстана відэа і выбачыцца. Ёсць жа ў нас такое права. Не разумею я, чаму Генпракуратура не рэагуе на такія публічныя абразы краіны праз Інтэрнэт? Трэба яшчэ прыцягнуць да адказнасці нашых чыноўнікаў, якія абавязаны маніторыць электронныя СМІ і ініцыяваць прыняцце мер. Афіцыйна прызнаць бяздзейнасцю, бачачы, як парушаюць наш закон. Мы ж не распрацоўваем гэтыя правілы толькі для пакарання нашых. Або супраць сяброўскай краіны чарговы раз прамаўчым… Я, напрыклад, як грамадзянін РК, патрабую абараніць гонар маёй краіны! Калі ёсць неабходнасць, гатовы напісаць афіцыйны зварот», — напісаў Абенаў у фэйсбуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?