Аляксандр Лукашэнка прапанаваў стварыць у Афрыцы магутны сэрвісны цэнтр па абслугоўванні беларускай тэхнікі, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Па выніках сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагва Лукашэнка прапанаваў падрыхтаваць дарожную карту развіцця двухбаковых адносін, а таксама прапрацаваць пытанне стварэння магутнага сэрвіснага цэнтра па абслугоўванні тэхнікі - адзінага для беларускіх прадпрыемстваў.

Месцам размяшчэння такога цэнтра можа стаць Зімбабвэ, працаваць ён будзе на некалькі краін рэгіёна. Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы прапанаваў арганізаваць у Беларусі навучанне для спецыялістаў з Зімбабвэ, якія будуць працаваць на тэхніцы, што пастаўляецца туды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?