20.07.2015 / 18:29

У Віцебску зафарбавалі графіці з Яўгенам Лявонавым ФОТАФАКТ 5

Шматпакутнае графіці з партрэтам Яўгена Лявонава ў ролі Дацэнта з фільма «Джэнтэльмены ўдачы», намаляванае на трансфарматарнай будцы на Смаленскай вуліцы ў Віцебску, зафарбавалі.

Па словах відавочцаў, зафарбоўвалі малюнак супрацоўнікі Віцебскіх электрычных сетак.

Графіці з Лявонавым было створана віцебскай стрыт-арт-камандай «HoodGraff» ў канцы мая. Твор выклікаў неадназначную рэакцыю ў грамадстве. Вандалы неаднаразова псавалі малюнак, некалькі разоў яго аднаўлялі, аднак, відаць, арганізацыя, што эксплуатуе будынак, на якім было графіці, вырашыла пакласці канец гэтай вайне канцэпцый.

0
Lost in supermarket / Адказаць
20.07.2015 / 18:58
нагадвала пра Скарыну Піцерскага і самкі сабакі зафарбавалі...
0
Душы каларадаў - ратуй бульбу / Адказаць
20.07.2015 / 19:17
Далоў блатняцкае лайно. А "вандалы" насамрэч - прыстойныя людзі.
0
вася / Адказаць
20.07.2015 / 19:23
Жаль
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру