Трагедыя, якая здарылася пад Ганцавiчамi , наводзiць на разважаннi пра чалавечы лёс. Жыхар райцэнтра, 30‑гадовы Сяргей С., ехаў вечарам на «Фальксвагене» па аб’язной дарозе i, не справiўшыся з кiраваннем, апынуўся ў мелiярацыйным канале. Машына перакулілася, але вадзiцель выратаваўся i пайшоў полем да дарогi Ганцавiчы—Сiняўка .

Было цёмна i вадзiцель, вiдавочна, яшчэ не аправiўся ад шоку, бо калi выйшаў на дарогу, то тут жа трапiў пад колы аўтобуса «Мiнск—Ганцавiчы». Атрымаўшы цяжкiя траўмы, мужчына загiнуў на месцы.

Паводле: Сымон Свiстуновiч, «Звязда»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0