Міністэрства гандлю Беларусі прыняло рашэнне аб працягу працы крам ЗАТ «Дабраном» з 21 ліпеня, паведамілі ў Мінгандлю.

«Падставай для такога рашэння сталі вынікі кантрольнай праверкі, падчас якой кіраўніцтва ЗАТ «Дабраном» прад'явіла дакументы, якія пацвярджаюць пагашэнне пратэрмінаванай запазычанасці на суму больш за Br30 млрд, якая была перад пастаўшчыкамі на момант вынясення прадпісання аб прыпыненні працы крам», — адзначылі ў Мінгандлю.

Акрамя таго, у перыяд правядзення кантрольнай праверкі, якая праходзіла з 15 ліпеня, ЗАТ «Дабраном» пагасіла запазычанасць за тавары ў памеры больш за Br60 млрд.

ЗАТ «Дабраном» папярэджанае аб тым, што ў выпадку паўторнага факту выяўлення парушэнняў, што паслужылі падставай для прыпынення працы гандлёвых аб'ектаў, Мінгандлю ў адпаведнасці з нормамі ўказа №567 можа вынесці рашэнне аб поўнай забароне іх працы.

«Паводле інфармацыі кіраўніцтва названага таварыства, уся пратэрмінаваная запазычанасць пагашана выключна за кошт атрыманай выручкі. Такім чынам, для пагашэння пратэрмінаваных (да 6 месяцаў) даўгоў ЗАТ «Дабраном» спатрэбілася менш за два тыдні», — растлумачылі ў Мінгандлю.

Як паведамлялася раней, Міністэрства гандлю правяло пазапланавую праверку ЗАТ «Дабраном», выяўленыя факты несвоечасовых разлікаў з пастаўшчыкамі. Агульная сума пратэрмінаванай запазычанасці за ўсе тавары складала больш як Br30 млрд. У выніку Мінгандлю прыняло рашэнне аб прыпыненні з 21 ліпеня 2015 года на 90 дзён дзейнасці 177 крам арганізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?