21.07.2015 / 11:12

Ад 10 тысяч да 110: колькі чалавек запісаліся ў ініцыятыўныя групы кандыдатаў 1

23 ліпеня ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду пачнуць збіраць подпісы за сваіх вылучэнцаў.

Пасля праверкі Цэнтральнай выбарчай камісіі некалькі сотняў чалавек былі выкрасленыя з ініцыятыўных груп.

Колькі чалавек атрымаюць адпаведныя пасведчанні і права збіраць подпісы за таго ці іншага кандыдата?

Кандыдат Група
1 Аляксандр Лукашэнка 10577
2 Сяргей Гайдукевіч 2481
3 Таццяна Караткевіч 1993
4 Сяргей Калякін 1510
5 Мікалай Улаховіч 1426
6 Анатоль Лябедзька 977
7 Віктар Цярэшчанка 946
8 Жанна Раманоўская 110

Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік кажа, што да канца тыдня мае запрацаваць інтэрнэт-рэсурс на якім кожны ахвотны зможа праверыць, ці ўключаны ў ініцыятыўныя групы кандыдатаў.

ЯМ

0
Душы каларадаў - ратуй бульбу / Адказаць
21.07.2015 / 16:36
Беларуская нацыя абрала шлях пераменаў праз выбарчы працэс. Мудра і годна. Стаў подпіс, прыходзь на выбары, галасуй за альтэрнатыўнага кандыдата. Не дай скрасці твой голас.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру