Хаўер Саляна

Неадкладна поўнасьцю вызваліць з турмы Аляксандра Казуліна запатрабаваў ад уладаў Беларусі Хаўер Саляна, вышэйшы прадстаўнік Эўразьвязу па агульнай зьнешняй палітыцы і палітыцы бяспекі.

«Вызваленне Казуліна будзе азначаць вызваленне ўсіх палітычных зняволеных пасля таго, як іншыя пяцёра з іх былі вызвалены на працягу мінулага месяца», — гаворыцца ў заяве Саланы. Ён выказаў спадзяванне, што «гэты важны крок будзе зроблены».

Таксама Хаўер Салана выказаў спачуванне Казуліну ў сувязі са смерцю яго жонкі — Ірыны.

Еўрапейскае радыё для Беларусі з спасылкай на РІА «Новости»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0