Пра гэта заявіла сёння журналістам намеснік міністра гандлю Беларусі Ірына Наркевіч

«Мінгандлю не адмовіцца ад гэтай ідэі. Мы стаім на абароне ўнутранага рынку і зацікаўлены ў тым, каб развіваўся наш рознічны гандаль з нашым айчынным таварам і нашы інтэрнэт-крамы, а гэта і ёсць якраз ахоўны механізм і стварэнне сумленных умоў на рынку», — адзначыла Ірына Наркевіч. Паводле яе слоў, цяпер зацікаўленыя дзяржорганы працуюць над выпрацоўкай методыкі збірання падатку.

Ірына Наркевіч распавяла, што практыка спагнання падатку на пакупкі ў замежных інтэрнэт-крамах шырока распаўсюджаная на тэрыторыі Еўрапейскага саюза. «Унутры ЕС — без падаткаў, а калі з-за — калі ласка, заплаці. І гэта акрамя вызначаны парог і сумы мытных пошлін. У нас бязмытны парог — 200 еўра, далей — мытная пошліна», - патлумачыла намеснік міністра.

Яна падкрэсліла, што ў прыняцці канчатковага рашэння не трэба спяшацца. «Неабходна вывучыць перадавы досвед, як гэта рэальна працуе ў іншых краінах, паглядзець механізмы, адаптаваць іх да нашых умоў. Акрамя таго, мы ўваходзім у Еўразійскі эканамічны саюз і дзеянні павінны быць узгодненыя», — упэўненая намеснік міністра.

Адносна выказванняў кіраўніцтва некаторых банкаў аб адсутнасці тэхнічнай магчымасці збірання такога збору, Ірына Наркевіч адзначыла, што трэба старанна прапрацаваць гэта пытанне і прапанаваць прымальныя варыянты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?