Першыя ваенна-спартыўныя гульні армій дзяржаў — удзельніц СНД пройдуць у Расіі з 25 па 31 ліпеня, паведамілі ў Міністэрстве абароны РФ.

Спаборніцтвы ў год 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне пройдуць па рашэнні Савета міністраў абароны дзяржаў СНД. Свой удзел у гульнях пацвердзілі ўжо шэсць дзяржаў: Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Арменія, Таджыкістан і Расія. Чакаецца, што ў спаборніцтвах прымуць удзел каля 300 чалавек. 

Спаборніцтвы будуць праводзіцца па дзесяці відах спорту. З іх шэсць ваенна-прыкладных: армейскі рукапашны бой, стральба са штатнай зброі, камандзірскія старты, ваенна-спартыўнае мнагабор'е, міжнароднае ваеннае пяцібор'е, летняе афіцэрскае трохбор'е, а таксама чатыры віды, маючыя важнае значэнне для падрыхтоўкі ваеннаслужачых: дзюдо, гіравы спорт, плаванне і спартыўнае арыентаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?