Кіраўніцтва Сірыі вядзе перамовы з калегамі з Расіі і Беларусі аб павелічэнні аб'ёму эканамічнага супрацоўніцтва і новых крэдытах, распавёў у інтэрв'ю РІА «Новості» прэм'ер-міністр Сірыі Ваіль аль-Халькі.

Reuters

«Працягваюцца перамовы з Расіяй і Беларуссю па выдачы новых крэдытных ліній, якія дапамогуць забяспечыць патрэбы вытворчасці, створаць новыя магчымасці развіцця ўнутранага рынку і эканамічнага працэсу», — сказаў прэм'ер-міністр.

Ён выказаў надзею на тое, што Расія станоўча адкажа на просьбу сірыйскага ўрада і падтрымае сірыйскую пазіцыю, «каб справіцца з жорсткімі нападамі, уключаючы несправядлівыя эканамічныя санкцыі, уведзеныя Захадам».

Раней Аль-Халькі паведаміў, што арабская рэспубліка вядзе перамовы аб магчымасці ўступлення Сірыі ў ЕАЭС (Еўразійскі эканамічны саюз) і далучэння да свабоднай мытнай зоны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?