Сёньня ў пастар пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё» Вячаслаў Ганчарэнка, юрыст Сяргей Луканін, а таксама старшыня аргкамітэту па стварэньню Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец былі ў Канстытуцыйным судзе. Яны перадалі 50 тысяч подпісаў незадаволеных Законам «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацый».

Кампанія па збору подпісаў стартавала ў красавіку летась. Мэта – зьмяніць дзейсны закон. Сёньняшні закон, на думку вернікаў, «рэзка абмяжоўвае правы хрысьціянскіх канфэсій».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?