Тэкст дакумента па адводзе танкаў і пэўных відаў узбраенняў калібрам да 100 мм у зоне ўзброеных дзеянняў на Данбасе ўзгоднены.

Пра гэта паведаміў 21 ліпеня журналістам у Мінску па выніках перамоў трохбаковай кантактнай групы па Украіне старшыня АБСЕ, першы намеснік прэм'ер-міністра — міністр замежных спраў Сербіі Івіца Дачыч.

Паводле яго слоў, пагадненне можа быць падпісанае сёння вечарам. «Мой візіт звязаны з намерам тройкі АБСЕ, у якую апрача мяне ўваходзяць швейцарскі і нямецкі міністры замежных спраў, прынесці нашу падтрымку і выказаць надзею на поспех працы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне і вакол яе. Наша мэта заключаецца ў тым, каб зброя замаўчала і каб быў дасягнуты пэўны поспех шляхам палітычнага дыялогу», — заявіў Дачыч. 

«Трэба паважаць мінскія пагадненні, поўнасцю спыніць агонь і паважаць поўнае спыненне агню, неабходны адвод цяжкага ўзбраення, адкрыццё палітычнага дыялогу і стварэнне ўмоў для правядзення мясцовых выбараў, з якімі былі б згодныя і Кіеў, і Данбас», — растлумачыў ён пазіцыю АБСЕ. Паводле слоў Дачыча, на сённяшніх перамовах таксама дасягнуты прагрэс у вырашэнні эканамічных і гуманітарных пытанняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?