Трагічны выпадак адбыўся 20 ліпеня ў Столінскім раёне — на рацэ Гарынь патанула 11-гадовая дзяўчынка.

Шматдзетная сям'я — бацька, маці і чацвёра дзяцей — адпачывалі на прыродзе. Бацька зайшоў у ваду паплаваць разам з дзецьмі, а дзяўчынка старалася трымацца бліжэй да берага, дзе магла дастаць дно.

Потым бацька вырашыў адплыць далей і пакінуў прыглядаць за дзецьмі сваю жонку, якая заставалася на беразе, бо не ўмела плаваць. Ля берага, дзе купалася дачка, быў рэльеф дна з рэзкімі перападамі глыбіні. Дзяўчынка раптам трапіла ў адну такую западзіну і пачала тануць. Яе бацька пачуў крыкі жонкі, якая клікала на дапамогу, і адразу ж паплыў назад, але не паспеў выратаваць дачку. Цела дзяўчынкі пазней дасталі вадалазы, паведамляе sk.gov.by.

Сям'я, у якой адбылася трагедыя, жыве ў сельскай мясцовасці і з'яўляецца сацыяльна станоўчай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?