Сёння, 21 ліпеня, Шчокінскі раённы суд Тульскай вобласці РФ вынес рашэнне па крымінальнай справе А. Бандарэнкі, які абвінавачваецца ў махлярстве, паведамляе tsn24.ru.

Бандарэнка — жыхар Алтайскага краю — ў 2014 годзе праз інтэрнэт пазнаёміўся з жыхаркай Тулы Ш. і, распавядаючы пра сябе, паведаміў ёй, што з'яўляецца апалчэнцам і прымае ўдзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Данецкай вобласці. Ён папрасіў у яе фінансавай дапамогі на ваенныя патрэбы. Жанчына пераводзіла грошы на яго картку 14 разоў. Агульная сума склала каля 400 тысяч рублёў (прыкладна $7000 — Рэд.).

Пацярпелая Ш. ў судзе настойвала на строгім пакаранні вінаватага.

«Падсудны вінаватым сябе прызнаў цалкам, ў зробленым раскаяўся, — распавялі ў прэс-службе УСД па Тульскай вобласці. — У апошнім слове паведаміў, што намеру на здзяйсненне злачынства ён не меў; усё тое, што адбылося, звязана з яго працай над мастацкім творам — кнігай пад назвай «Вышэй за нас толькі зоркі». Усе героі твора з'яўляюцца выдуманымі персанажамі, прататыпамі якіх былі рэальныя людзі — удзельнікі баявых дзеянняў і добраахвотнікі, якія аказваюць гуманітарную дапамогу «народнаму апалчэнню ДНР», у тым ліку для выкупу людзей з палону. Адным з прататыпаў такіх добраахвотнікаў была і пацярпелая. Таксама Бандарэнка паведаміў, што Таксама Бандарэнка паведаміў, што мае намер цалкам пакрыць шкоду пацярпелай і падарыць ёй некалькі асобнікаў кнігі».

Суд прысудзіў яго да штрафу ў 200 000 рублёў і кампенсацыі ўрону.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0