Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка даручыў сваім прадстаўнікам ў Кантактнай групе падпісаць пагадненне аб 30-кіламетровай буфернай зоне ў Данбасе. Пра гэта ён заявіў падчас свайго візіту ў Луганскую вобласць.

УНІАН

УНІАН

«Я ўнёс і даручыў нашым прадстаўнікам (у Кантактнай групе) падпісаць з АБСЕ і РФ пагадненне, якое будзе гарантаваць 30-кіламетровую буферную зону ў зоне судакранання — адвесці танкі, артылерыю, і зрабіць так, каб у Севераданецку, Лісічанску, Папаснай не было чуваць кананад», — сказаў ён.

Па словах Парашэнкі, 21 ліпеня ў Мінску «ўдалося дасягнуць гэтых дамоўленасцей». Прэзідэнт разлічвае, што «праз некалькі дзён пачнецца адвод узбраенняў пад кантролем АБСЕ».

«Я вельмі спадзяюся, што гэта рэальны пачатак рэальнага спынення агню, вызваленне закладнікаў і забеспячэнне кантролю над захаваннем міру», — дадаў Парашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?