Агенцтва The Associated Press пачало публікацыю свайго відэаархіву, што налічвае 550 тысяч запісаў з 1895 года, на асобным Youtube-канале AP Archive. Разам з тым на іншым канале выкладваецца вялізны архіў гістарычных фільмаў British Movietone перыяду 1929-1979 гадоў.
Сярод мільёну хвілін архіву ёсць і кадры Беларусі. Пакуль у інтэрнэт запампаваныя відэа пра Беларусь пераважна з 90-х і пачатку 2000-х, пазней могуць з’явіцца кадры іншых часоў.
Некаторыя відэа маюць англамоўныя каментары, некаторыя падаюцца без каментароў наогул, некаторыя перададзеныя ад мясцовых тэлеканалаў з арыгінальнымі каментарамі.
Зянон Пазняк перад эміграцыяй з Беларусі, 1993-1996:
Першыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, 1994:
Лукашэнка ў Шклове пасля перамогі на першых выбарах, 1994:
Лукашэнка галасуе на першым беларускім рэферэндуме, 1995:
Рэакцыя на рэферэндум, 1996:
Канчатковае вывядзенне ядзернай зброі з Беларусі, 1996:
«Мінская вясна», 1996:
Мужчына захапіў дзяцей у закладнікі, 1996:
Раскопкі масавага пахавання ахвяр НКВД у Курапатах, магчыма 1998:
Падпісанне саюзнай дамовы між Беларуссю і Расіяй, 1999:
Штурм намётавага мястэчка на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску, 2006:
***
Дададзена з каментароў. Дзякуй, Глядач!
Мінск і Хатынь напярэдадні візіту прэзідэнта ЗША Ніксана, 1974:
Здымкі галівудскага фільма «Lima: Breaking the Silence» ў Пішчалаўскім замку, 1998
Наступствы трагедыі на Нямізе, 1999:
***
Знайшлі асабліва цікавыя кадры ў архіве AP? Напішыце пра гэта ў каментарах!