Аляксандр Лукашэнка прывёў французскага акцёра Жэрара Дэпард'ё на поле каля рэзідэнцыі ў Астрашыцкім Гарадку, каб навучыць яго навыкам касьбы.

Лукашэнка касіў не адзін, а разам са сваёй традыцыйнай «камандай». Каго можна заўважыць на відэа, апублікаваным інфармацыйным агенцтвам БелТА?

Справа налева стаяць: Мікалай Лукашэнка, доктарка кіраўніка краіны Святлана Канашэнка, сам Аляксандр Лукашэнка.

Наступныя за кіраўніком дзяржавы — Жэрар Дэпард'ё, тэнісны трэнер Сяргей Цяцерын, нейкі француз, якога Лукашэнка кліча «Арно», а таксама чалавек, падобны да Мікалая Корбута (памочніка па Мінскай вобласці).

Нарэшце, на некаторых планах з'яўляюцца бізнэсмен Юрый Чыж (крайні справа) і хакейны трэнер Міхаіл Захараў (крайні злева).

«Публічная» касьба, якая шырока асвятляецца ў дзяржаўных СМІ, мае на мэце падтрымліваць імідж Лукашэнкі як «свайго хлопца», які, хоць і займае высокую пасаду, не адрываецца ад зямлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0