Інцыдэнт адбыўся яшчэ 7 ліпеня, у 11.30, паблізу дома №21 па вуліцы Дзяржынскага.

39-гадовы мужчына, знаходзячыся ў прыпаркаванай каля краю праезнай часткі машыне «Пежо 406», не ўпэўніўся ў бяспецы сваіх дзеянняў і адчыніў дзверы з боку кіроўцы, у якія па неасцярожнасці урэзаўся 73-гадовы мужчына, які ехаў на ровары.

Пенсіянер пры падзенні атрымаў цяжкія траўмы і быў дастаўлены ў бальніцу, дзе 20 ліпеня памёр.

Заведзена крымінальная справа па арт. 144 ч. 1 КК Рэспублікі Беларусь (Прычыненне смерці па неасцярожнасці).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?