Жыхар Беластока (Польшча) парушыў беларускую дзяржаўную мяжу, ажыццяўляючы палёт на параплане.

Як паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце, днём 22 ліпеня паводле інфармацыі мясцовага жыхара гродзенскімі памежнікамі сумесна з прадстаўніком добраахвотнай дружыны ў раёне населенага пункта Нязбодзічы Свіслацкага раёна за парушэнне заканадаўства аб дзяржаўнай мяжы быў затрыманы грамадзянін Польшчы. 26-гадовы жыхар Беластока пераляцеў польска-беларускую мяжу на безматорным лятальным апараце — параплане.

Пры сабе ў маладога чалавека былі радыёстанцыя, смартфон, ліхтар, сродкі аказання першай медыцынскай дапамогі, таблеткі без прамысловай упакоўкі, вадзіцельскае пасведчанне, банкаўскія пластыкавыя карты, грошы. 

Паводле слоў грамадзяніна Польшчы, ён страціў арыенціроўку на мясцовасці ў паветры. 

Пачаты адміністрацыйны працэс па факце парушэння дзяржаўнай мяжы з выкарыстаннем безматорнага лятальнага апарата.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?