У сувязі з асфальтаваннем вуліцы Гарэцкага на ўчастку ад вуліцы Мазурава да вуліцы Шаранговіча на час правядзення работ і абмежавання руху 25 і 26 ліпеня ўносяцца змяненні ў работу гарадскога пасажырскага транспарту, паведамілі на дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс». 

Тралейбусы № 25 і № 52 адмяняюцца. Узамен арганізуецца праца часовых аўтобусных маршрутаў — № 925 «Дыспетчарская станцыя (ДС) «Кунцаўшчына» — ДС «Малінаўка-4» і № 952 «ДС «Малінаўка-4» — ДС «Кунцаўшчына» па трасах і раскладах выхаднога дня тралейбусных маршрутаў № 25, № 52 адпаведна. 

Таксама 25 і 26 ліпеня ўносяцца змяненні ў працу гарадскога пасажырскага транспарту ў сувязі з асфальтаваннем праезду вуліцы Сямашкі ад станцыі метро «Пятроўшчына» да вуліцы Каралінскай. Так, рух тралейбусаў маршруту № 31 арганізуецца да станцыі метро «Міхалова» з разваротам на транспартнай развязцы праспектаў Жукава — Дзяржынскага. 

Аўтобус № 57 будзе курсіраваць у напрамку вул. Сямашкі без змяненняў, у зваротным напрамку ад прыпыначнага пункта «9-я бальніца» — па вуліцах Сямашкі, Каралінскай, Чурлёніса, праспекце Дзяржынскага, вуліцы Чыгуначнай і далей па маршруце з выкананнем на змененым участку прыпыначных пунктаў «Сямашкі», «Медуніверсітэт». 

Аўтобусы № 103, № 150 ад дыспетчарскай станцыі «Паўднёвы Захад» будуць курсіраваць па вуліцы Голубева, праспекце Дзяржынскага, вуліцы Чурлёніса, мясцовым праездзе (паміж вуліцамі Чурлёніса і Каралінскай), вуліцах Каралінскай, Ясеніна і далей па маршрутах у абодвух напрамках з выкананнем на змененым участку прыпыначнага пункта «Станцыя метро «Пятроўшчына».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?