«Незалежнасьць Косава ня можа стварыць прэцэдэнту для іншых сэпаратысцкіх тэндэнцый», ‑‑ заявіў міністар замежных спраў Радэк Сікорскі. Ён таксама выказаў надзею, што ў Косава будуць зрэалізаваныя тыя ініцыятывы, якія прагучалі падчас прыняцьця дэклярацыі аб незалежнасьці 17 лютага — аб павазе правоў нацыянальных меншасьцяў, сьвецкім і дэмакратычным характары дзяржавы, павазе да культурных каштоўнасьцяў, перадае Радыё Зэт.
Польскі ўрад, між іншым, меўся прызнаць Косава на мінулым тыдні, але паўстрымаўся з рашэньнем, як заўважыў прэм’ер, на просьбу прэзыдэнта Леха Качыньскага.
Тым часам далёка ня ўсё ў Польшчы вітаюць сёньняшні крок ўраду. Так, паводле апытаньня на сайце dzionnik.pl. 64% тых, хто прагаласаваў, не ўхваляюць прызнаньне Косава. Вітаюць рашэньне ўраду 26%