24.07.2015 / 18:20

Дэпутаты з Францыі забаўляюцца ў Крыме: скупляюць сувеніры «Абама, ты чмо» ФОТА 21

Французскія парламентарыі прызналі заканамерным вяртанне Крыма Расіі пасля двухдзённага візіту на паўвостраў.

Кіраўнік французскай дэлегацыі Цьеры Марыяні (трэці злева) ў Сімферопалі, фота ТАСС

Крымскі рэферэндум дазволіў пазбегнуць паўтарэння ўкраінскага сцэнара на паўвостраве, заявіў дэпутат Нацыянальнага сходу Францыі Цьеры Марыяні падчас наведвання Крыма, перадае ТАСС.

Па словах Марыяні, два месяцы таму ён быў на Данбасе і з «жахам назіраў разбурэнні і пакуты людзей».

«Пасля таго, што мы пачулі, мы зразумелі, што вяртанне Крыма Расіі — гэта заканамерна. Каб пераламаць вобраз, што ўжо склаўся, патрэбны час, але я абяцаю, што мы данясем да ўсіх рэальную сітуацыю ў Крыме. Калі гучаць два званы, людзі пачынаюць задумвацца. Крызіс сельскай гаспадаркі праз санкцыі ўжо паклаў пачатак гэтаму працэсу», — сказаў Марыяні пасля наведвання севастопальскай Панарамы.

Член Нацыянальнага сходу Францыі Жак Міяр лічыць, што супярэчнасці паміж Расіяй і Францыяй не маюць сэнсу ў кантэксце агульнай гісторыі краін.

«Сённяшняя сітуацыя супрацьстаяння не мае сэнсу і не ўпісваецца ў агульную гісторыю Расіі і Францыі. Трэба як мага хутчэй пачынаць супрацоўніцтва і будаваць свет салідарнасці. Культура, якая нас аб'ядноўвае, будзе альтэрнатывай канфліктаў. Мы наведалі Панараму, якую напісаў французскі мастак Франц Рубо, які лічыў сябе рускім», — сказаў ён.

Між тым французскі сенатар Іў Поца ды Борга, які разам з іншымі калегамі знаходзіцца ў Крыме, актыўна купляе мясцовыя сувеніры, паведамляе »Украінская праўда».

У прыватнасці, французскае выданне Le Parisien размясціла фота сенатара з футболкай, на якой прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін шэпча прэзідэнту ЗША Бараку Абаму на вуха: «Абама, ты чмо».

 

Са спасылкай на расійскі LifeNews французскае СМІ паведамляе, што сувенір ды Борга купіў, шпацыруючы па набярэжнай Севастопаля. «Відаць, расейцы Крыма палюбяць сенатара», — іранізуе выданне.

«Віцэ-прэзідэнт франка-расійскай групы дружбы ў Сенаце горда пазіраваў з футболкай. Расейскія СМІ атрымліваюць асалоду», — гаворыцца ў матэрыяле.

Як паведамлялася, група прарасейскіх французскіх дэпутатаў заявіла аб намеры паехаць у Расію і анексаваны Крым. Большую частку французскай дэлегацыі склалі дэпутаты ад партыі экс-прэзідэнта Францыі Нікаля Сарказі «Рэспубліканцы».

У той жа час МЗС Украіны папярэдзіў французскіх дэпутатаў пра магчымую забарону на ўезд на тэрыторыю Украіны ў выпадку паездкі на акупаваны паўвостраў. Візіт дэпутатаў асудзілі і ў МЗС Францыі, назваўшы яго парушэннем міжнароднага права.

0
михаил / Адказаць
24.07.2015 / 18:39
бабло рулит
0
Раман / Адказаць
24.07.2015 / 18:43
Во колькi дэпардзьёу знайшлi. I што , гэта купленая кодла павiнна змянiць стауленне свету да злачыннай анексыi Крыма рашай? Расейцам некуды дзяваць грошай
0
Вата такая вата / Адказаць
24.07.2015 / 18:44
Якiя недалёкiя ватнiкi. Чым бы ботакснае немцешылася , толькi б не плакала
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру