Лідары па росце колькасці жанчын ва ўзросце 15-74 год

Лідары па росце колькасці жанчын ва ўзросце 15-74 год

Польскі партал Brief.pl супольна з Gemius падрыхтаваў серыю аналітычных публікацый пра інтэрнэт-рынак суседніх краін. Сярод іншых тэм даследаванне закранула сайты, што набылі за апошні год найбольш папулярнасці ў беларускіх жанчын.

За апошні год роўна ў два разы больш папулярным сярод беларусак стаў сайт Беларусбанка, што аўтары называюць важным сігналам для стартапаў фінансавага сектару. Жанчыны «набеглі» (+58%) і на сайт прыватных абвестак Kufar.by, дзе цяпер складаюць каля 80% наведнікаў.

Акрамя таго, багата жанчын прыйшло на пошукавікі «Яндэкс» і Google, на сайт пошуку працы belmeta, на кінарэсурсы «Кінапошук» і Kinogo, сацсеткі «УКантакце», праявілі цікаўнасць да фінансавага парталу Myfin.by і прагнозу надвор’я на Gismeteo.by.

«З гэтага можна зрабіць выснову, што, як і ў выпадку Украіны, у беларускім інтэрнэце дамінуюць (з пункту гледжання росту папулярнасці) сэрвісы на лакальнай мове і расейскамоўныя», — пішуць аўтары даследавання.

Прычыны росту папулярнасці таго ці іншага сайта не аналізаваліся.

Чытайце таксама: 20 самых «мужчынскіх» сайтаў Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?