24.07.2015 / 19:19

Сярэдні заробак вырас да 6,9 мільёна, але ўпаў да $450 7

Паводле дадзеных Белстата, у чэрвені 2015 года сярэдні заробак павялічыўся да 6 883 700 рублёў. За месяц кожны беларус пабагацеў на 196 200 рублёў.

Аднак курс даляра за месяц рос нашмат хутчэй за заробак.

У выніку сярэдні заробак склаў $451 у даляравым эквіваленце. За месяц лічба зменшылася на $16.

Пры гэтым, паводле падлікаў Белстата, у Мінску заробак дасягнуў 9 398 004 рублі ($615).

* * *

Сярэдні заробак вылічваецца як агульная сума заробкаў, падзеленая на ўсіх работнікаў. Больш справядлівай ацэнкай дабрабыту ў краіне з'яўляецца медыянны заробак. Палова работнікаў зарабляе менш за гэтую лічбу, палова — больш. Паводле даследавання за май 2015, медыянны заробак складаў $315 «чыстымі».

ЯМ

0
работяга / Адказаць
25.07.2015 / 08:50
Минский завод автоматических линий.За февраль март апрель май работники ежемесячно на руки получили по 2млн 400тыс. руб. независимо от начисленного в расчетном листке.Остальные деньги обещают отдать но когда.Вот она ...опа жизни.
0
чотки пацан / Адказаць
25.07.2015 / 09:37
дзе тая зарплата расце? у каго, адгукницеся
0
Унутраны ураг / Адказаць
25.07.2015 / 10:47
Откуда вообще эти цифры? В провинции зарплата начисленными (грязными) не превышает четыре миллиона. На предприятиях машиностроительного комплекса и того меньше. Откуда 6,88 млн? Или это у избранных товарищей (председателей колхозов) по 25 млн, вот и получается средняя по деревне; ложь на лжи и ложью погоняет, - вот что такое Белстат!
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру