Улада22

Лазавік: «Вайны лістовак» у гэтай выбарчай кампаніі не будзе

Адыход ад бюджэтнага фінансавання ў агітацыйнай кампаніі, абумоўлены змяненнямі ў выбарчым заканадаўстве, даў кандыдатам больш шырокае поле для дзейнасці.

Такое меркаванне выказаў сёння журналістам сакратар Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік, які правёў семінар-вучобу з кіруючым складам тэрытарыяльных выбарчых камісій Брэсцкай вобласці.

Паводле слоў сакратара ЦВК, у папярэднія выбарчыя кампаніі назіралася пэўная «вайна лістовак», калі агітацыйныя матэрыялы аднаго кандыдата размяшчаліся паверх, а іншым разам і замест агітак канкурэнта. У выбаршчыкаў нават не было выразнага ўяўлення аб кандыдатах. Цяпер адна такая лістоўка з ілюстраваным матэрыялам аб усіх кандыдатах на пасаду кіраўніка дзяржавы будзе выраблена цэнтралізавана і праз аддзяленні сувязі паступіць у паштовыя скрыні кожнай сям'і. «Гэта ў першую чаргу аблегчыць агітацыйную работу саміх кандыдатаў, з іншага боку - павысіць інфармаванасць выбаршчыкаў», — адзначыў Мікалай Лазавік.

Акрамя таго, прэтэндэнтам у кандыдаты дадзена права сфарміраваць свой асабісты выбарчы фонд, за кошт якога ён можа вырабіць дадатковы агітацыйны матэрыял, аплаціць выступленне ў СМІ, арэнду памяшкання для сустрэч з выбаршчыкамі і нават работу свайго перадвыбарнага штаба. «Подпісы збіраць вельмі нялёгка. Гэта вялікая работа. І, напэўна, правільна, калі гэта работа будзе аплачвацца. Сёння на законных падставах кожны патэнцыяльны кандыдат можа прафінансаваць работу членаў свайго перадвыбарнага штаба», — паведаміў сакратар ЦВК.

Істотныя змяненні ў Выбарчым кодэксе сталі прадметам размовы ў час сённяшняга семінара-вучобы ў Брэсце. Членаў тэрытарыяльных камісій чакае вялікая работа - як з патэнцыяльнымі кандыдатамі, так і з участковымі выбарчымі камісіямі. «Такія семінары неабходны для таго, каб акцэнтаваць увагу ўдзельнікаў на новаўвядзенні, якія будуць прыменены ў час гэтай выбарчай кампаніі і, зразумела, выкарыстаць той добры багаты вопыт, які набыты, у тым ліку і ў Брэсцкай вобласці», — сказаў Мікалай Лазавік.

Ён паведаміў, што следам за Гроднам і Брэстам такія сустрэчы з кіраўнікамі тэрытарыяльных выбаркамаў адбудуцца ў Віцебску. У сваю чаргу старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына правядзе навучальныя семінары ў Мінску, Мінскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Усе навіны →
Усе навіны

Навальнічны фронт дабраўся да Мінска

Змерайце сваю талію і рост — гэтыя дзве лічбы шмат скажуць пра ваша здароўе

Урад вызначыўся з пераносам працоўных дзён у наступным годзе

Учора ў Мінску прапаў хлопчык, які не размаўляў

«Чаму ты адключыў рухавікі?» Папярэдні даклад аб катастрофе самалёта Air India выклікаў яшчэ больш спрэчак4

«Разам адкрывалі кантынент беларушчыны». Вінцук Вячорка згадаў пра Эдварда Зайкоўскага3

На Валыні разбіўся французскі знішчальнік Mirage4

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

«Гэтае гаўно трэба спыняць». Курс, Роўда, Лойка ды іншыя беларусы пра дыкпікі Стрыжака53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада8

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць